АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.09.2019

Інклюзіўны беларуска-расійскі праект "Бязмежныя магчымасці" прадставяць у Мінску

Беларуска-расійскі інклюзіўны праект "Бязмежныя магчымасці" прадставяць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 19 верасня, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

"Назва "Бязмежныя магчымасці" выбрана не выпадкова. Яна сведчыць аб тым, што людзям творчым не перашкаджаюць фізічныя праблемы, а мастацтва - мова стасункаў, зразумелая і даступная ўсім, - адзначылі ў НЦСМ. - Выставу мы арганізуем разам з галерэяй АBart з Санкт-Пецярбурга. Адзін з галоўных напрамкаў яе дзейнасці - сацыяльна значныя праекты, галоўны з якіх - "Мы разам". Гэта праграмы для мастакоў з абмежаванымі магчымасцямі і выхаванцаў дзіцячых дамоў, адна з іх - "Бязмежныя магчымасці" - накіравана на супрацоўніцтва з мастакамі і арт-прасторамі за межамі Расіі".

На выставе будуць прадстаўлены скульптуры беларускіх аўтараў Валянціна Борздага, Уладзіміра Жбанава, Канстанціна Селіханава, Рыгора Пратасава, Уладзіміра Панцялеева, Аляксандра Фінскага з музейнай калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. У экспазіцыю ўвойдуць і тактыльныя карціны Васіля Зянько, які працуе ў стылі экалагічнага рамантызму. "Для сваіх тактыльных работ Васіль Зянько выбраў сем пункціраў беларускага паэта Алеся Разанава са зборніка 2018 года "Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж", - расказалі ў цэнтры. - Мастак стварыў своеасаблівую жывапісную імправізацыю-парафраз з увядзеннем у прастору палатна вершаў, перакладзеных Марыяй Рудко на шрыфт Брайля ў выглядзе выступаючых кропак у верхнім левым вугле, што дае магчымасць людзям са слабым зрокам адчуць далонямі кожную лінію, кожны мазок пэндзля. А гэта важны крок у стварэнні безбар'ернага асяроддзя ў Беларусі".

Акрамя таго, будуць дэманстравацца работы расійскіх аўтараў, сярод якіх - майстар роспісу па дрэве Olga D'olen, жывапісец Настасся Славіцкая, якая пацярпела ў аўтамабільнай аварыі, і мастак Іван Галанічаў, які нарадзіўся з дэфектам рук.

Выставачны праект "Бязмежныя магчымасці" будзе працаваць па 19 кастрычніка.

 

Чытаць 4616 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}