АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

30.09.2019

Дзяржпраграма развіцця электратранспарту ў Беларусі знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе

Дзяржаўная праграма развіцця электратранспарту ў Беларусі знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе, яе зацвярджэнне чакаецца ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў у час пасяджэння кітайска-беларускай рабочай групы па стандартызацыі электрычнага транспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праграма прайшла адпаведную навукова-тэхнічную экспертызу, узгадненне з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання. Мы чакаем яе зацвярджэння ў бліжэйшы час", - сказаў Аляксандр Скуратаў. Першы этап будзе разлічаны на два гады.

Дзяржпраграма прадугледжвае распрацоўку каля 50 стандартаў у сферы электратранспарту. "Гэта стандарты не толькі на бяспеку электратранспарту, але і на элементы інфраструктуры, зарадныя станцыі, метады выпрабавання электрычнага абсталявання", - удакладніў дырэктар БелДІСС. Цяпер дзейнічае каля 10 дзяржаўных стандартаў у названай сферы, але гэта толькі фундамент, яны не ахопліваюць усе перспектыўныя напрамкі работы ў галіне электратранспарту.

Каб комплексна развіваць стандартызацыю ў гэтай сферы, таксама будзе створаны адпаведны тэхнічны камітэт па стандартызацыі з удзелам зацікаўленых.

З улікам планаў Беларусі па развіцці электратранспарту вывучаецца міжнародны, у тым ліку і кітайскі вопыт у гэтай сферы. Паводле слоў Аляксандра Скуратава, у кітайскіх калег ёсць напрацоўкі, якія цікавыя беларускаму боку.

У пасяджэнні кітайска-беларускай рабочай групы прымаюць удзел больш за 70 спецыялістаў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і кітайскіх кампаній, а таксама інстытутаў Дзяржстандарту, Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў транспарту і камунікацый, прамысловасці. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены розныя падыходы да распрацоўкі стандартаў і норм на электрычныя аўтамабілі, электробусы, тэхналогіі зарадкі.

Чытаць 5167 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}