АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.10.2019

Беларусь у студзені-жніўні знізіла экспарт тавараў і паслуг на 1,7 працэнта да $27,3 млрд

Беларусь у студзені-жніўні знізіла экспарт тавараў і паслуг на 1,7 працэнта да $27,323 млрд у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $54,124 млрд, што на 1,3 працэнта менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. У тым ліку імпарт склаў $26,801 млрд (зніжэнне на 0,9 працэнта). Дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала $521,8 млн (у студзені - жніўні 2018-га - $765,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 2,5 працэнта да $44,469 млрд. Экспарт тавараў зменшыўся на 3,4 працэнта да $21,316 млрд, імпарт знізіўся на 1,7 працэнта да $23,152 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $1,836 млрд (у студзені - жніўні 2018 года яно таксама было адмоўным і складала $1,494 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за восем месяцаў дасягнуў $9,654 млрд (вырас на 4,6 працэнта). Экспарт паслуг паказаў рост на 4,5 працэнта да $6,006 млрд, імпарт паслуг вырас на 4,7 працэнта і склаў $3,648 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $2,357 млрд (у студзені - жніўні 2018 года дадатнае сальда складала $2,26 млрд).

БЕЛТА

Чытаць 5456 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}