АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.10.2019

Больш за 40 працэнтаў беларускіх школьнікаў аздаравіліся летам у дзіцячых лагерах

У Беларусі ў час летніх канікулаў у лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем аздаравіліся 392 тыс. школьнікаў. Аб гэтым сёння на семінары-нарадзе, прысвечаным вынікам летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Летняя аздараўленчая кампанія прайшла на добрым узроўні, без якіх-небудзь надзвычайных сітуацый, няшчасных выпадкаў. Устанавілі своеасаблівы рэкорд - упершыню за многія гады ўзровень ахопу вырас да 41,5 працэнта дзяцей школьнага ўзросту. Мы адышлі ад планавых аб'ёмаў, задзейнічаны заяўны прынцып. Гэта сведчыць аб тым, што дзяцей і бацькоў цікавіць аздараўленчая кампанія", - падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі. У параўнанні з мінулым летам у дзіцячых лагерах адпачылі на 11 тыс. чалавек больш.

Дырэктар цэнтра звярнуў увагу, што 50 працэнтаў школьнікаў спынілі свой выбар на профільных лагерах. Усяго ж у рэспубліцы было створана больш за 6,4 тыс. лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. На правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі накіравана Br47 млн.

Прыярытэты ў гэтым пытанні - аздараўленне рознымі формамі максімальнай колькасці дзяцей, плюс іх занятасць у летні перыяд. "Робім упор на профільныя лагеры, дзе можна спалучаць адпачынак з паглыбленым вывучэннем прадметаў, заняткамі спортам, творчасцю, на лагеры працы і адпачынку, - сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. - Строга патрабуем ад рэгіёнаў захоўваць базы для арганізацыі летняга аздараўлення. Мы не супраць, каб у іншы час яны выкарыстоўваліся для іншых мэт". Ён дадаў, што ў рэспубліцы налічваецца 146 стацыянарных дзіцячых лагераў, з улікам арандаванай базы - 175.

Выязны рэспубліканскі семінар-нарада праходзіць у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Світанак". У ім таксама прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, стацыянарных аздараўленчых лагераў.

БЕЛТА

Чытаць 5247 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}