АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.10.2019

Суботнік у Смалявіцкім раёне

12 кастрычніка 2019 года працоўны калектыў Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна са спецыялістамі Смалявіцкай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняў удзел у суботніку.

На чале з намеснікам старшыні камітэта Дабрыцкім А. работнікамі камітэта ў Смалявіцкім раёне на рэкультываваным міні-палігоне цвёрдых камунальных адходаў "Курганне" былі высаджаны саджанцы сасны і дуба плошчай каля 0,9 га.

Так, за 2019 год у Смалявіцкім раёне сельсаветамі, КУП "Смалявіцкі ЖКГ", ДЛГУ "Смалявіцкі лясгас", сельскагаспадарчымі і дарожнымі арганізацыямі, з пачатку года высаджана 5734 дрэў, 5449 кустоў на тэрыторыі раёна. У акцыі "Тыдзень лесу", якая праходзіла ў красавіку 2019 года, высаджана 169 241 шт. саджанцаў дрэў.

Інспекцыя інфармуе, што грамадзяне могуць прыняць удзел у азеляненні населеных пунктаў Мінскай вобласці кожную суботу да 2 лістапада 2019 года (уключна).

Кантактныя тэлефоны для жадаючых прыняць удзел у акцыі па азеляненні населеных пунктаў - інспектар Смалявіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Хмяльніцкая Аляксандра Аляксандраўна, тэл. 801776 28625, электронная пошта Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Чытаць 5468 разоў Апошняя змена 16.10.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}