АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.10.2019

Афіцыйны прыём дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці адбыўся ў Мінаблвыканкаме

21 кастрычніка ў Мінскім аблвыканкаме адбыўся афіцыйны прыём дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці, у рамках якога старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая сустрэлася са старшынёй Заканадаўчага Сходу Свярдлоўскай вобласці Людмілай Бабушкінай.

Падчас сустрэчы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.

- Свярдлоўская вобласць для нас - важны партнёр, - адзначыла старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. - Я думаю, мы прыйдзем да таго, што ў нас будуць сур'ёзныя напрацоўкі, гэта кантракты ў сферы бізнесу і павелічэнне тавараабароту. Мы бачым станоўчую дынаміку ў гандлёвым супрацоўніцтве са Свярдлоўскай вобласцю.

Пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Заканадаўчым Сходам Свярдлоўскай вобласці і Мінскім абласным Саветам дэпутатаў было заключана падчас VI Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. Па словах старшыні Заканадаўчага Сходу Свярдлоўскай вобласці Людмілы Бабушкінай, супрацоўніцтва развіваецца.

- Мы будуем планы, у якія ўваходзіць развіццё супрацоўніцтва ў навукаёмістых інавацыйных вытворчасцях, – падкрэсліла Людміла Бабушкіна. - Падчас гэтага візіту абмеркавалі набыццё дарожнай тэхнікі, аўтобусаў, электратранспарту для горада Екацярынбурга. Таксама абмеркавалі і пастаўку сельгаспрадукцыі ў Свярдлоўскую вобласць. Мы зацікаўлены ў якаснай прадукцыі. Гаварылі аб развіцці турызму, узаемадзеянні нашай моладзі.

Упэўнена, што наша супрацоўніцтва будзе развівацца, дэпутаты выпрацоўваюць адзіныя падыходы ўзаемаадносін.

Чытаць 4522 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}