Пра гэта распавяла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова.
Мэта акцыі - папярэджанне ДТЗ па віне асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за фізічным станам вадзіцеляў. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць сумесна з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі.
Супрацоўнікамі ДАІ Смалявіцкага раёна за 10 месяцаў 2019 года выяўлена 124 факты кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення.
Не лішнім будзе нагадаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмова ад праходжання агляду кіроўца пазбаўляецца права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады. Таксама ён атрымлівае штраф ад 1275 да 2550 рублёў (ад 50 да 100 базавых велічынь). За паўторнае кіраванне на працягу года ў нецвярозым стане ў дачыненні да аўтааматара ўзбуджаецца крымінальная справа, а яго транспартны сродак канфіскуецца (у незалежнасці ад таго, каму яно належыць).