05 лістапада 2019 года ў рамках абласнога форуму валанцёрскага руху "Сувязь пакаленняў" у Мар'інай Горцы ад Смалявіцкага раёна прынялі ўдзел намеснік дырэктара ДУ "СТЦСАН" Яскевіч Марына Сяргееўна, валанцёр аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Валасюк Вольга Іванаўна і першы сакратар БРСМ Гарошык Караліна Аляксандраўна, а таксама прадстаўнікі валанцёрскага руху ўсіх раёнаў Міншчыны.
Удзельнікі мерапрыемства працавалі на чатырох тэматычных пляцоўках, дзе абмеркавалі арганізацыю валанцёрскага руху ва ўстановах адукацыі, а таксама валанцёрскую дапамогу пажылым, інвалідам і дзецям з асаблівасцямі развіцця.