2 лістапада ў аграгарадку Азярыцкая Слабада, што ў Смалявіцкім раёне, на сцяне шматпавярховага дома з'явілася новае графіці.
Для прыцягнення ўвагі грамадзян да пытанняў бяспекі пажарныя-ратавальнікі звяртаюцца да самых розных спосабаў. Адным з іх з'яўляецца мастацтва. Так, у Азярыцкай Слабадзе, непадалёк ад Кургана Славы, на ўездзе ў Смалявіцкі раён на сцяне шматпавярховага дома з'явілася рэалістычная выява пажарнага, які бяжыць з агню.
І хай на малюнку няма вытрымак з правілаў па пажарнай бяспекі, але сам малюнак пажарнага нагадвае аб страшнай трагедыі, якая можа адбыцца па чалавечай бестурботнасці.
Прафілактычная праца, накіраваная на папярэджанне пажараў, будзе працягнута, у тым ліку і пры дапамозе графіці і іншых арт-аб'ектаў.