АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

02.12.2019

На тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Лепшы цюнінг для машын - устаноўка зімовых шын!»

З 27 лістапада па 4 снежня бягучага года ДАІ Мінскай вобласці праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Лепшы цюнінг для машын - устаноўка зімовых шын!", а таксама адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху, які пройдзе 29 лістапада пад такой жа назвай.

Мэта акцыі - прафілактыка і папярэджанне ДТЗ у зімовых умовах, падрыхтоўка аўто да эксплуатацыі ў зімовых умовах і прапаганда выкарыстання зімовых шын.

У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі правядуць тлумачальную працу ў працоўных калектывах. Дзе раскажуць аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезоннага фактару, правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, неабходнасці выкарыстання зімовых шын, а таксама давядуць адміністрацыйную адказнасць за парушэнне пункта 207-1 ПДР.

Дарэчы, за перыяд з 1 снежня 2018 года па 1 сакавіка 2019 года было выяўлена 1092 парушэнні.

Даведка

Пункт 207-1 ПДР - пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т. уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т., а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т. павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш 4 мм.

Чытаць 4223 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}