АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.12.2019

Названы лепшы супрацоўнік арганізацыі партнёра БТЧК

10 12 2019 2

Мінская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўзнагародзіла лепшых валанцёраў і партнёраў года. Сярод іх прадстаўнікі СМІ, дзяржаўныя ўстановы, лідары валанцёрскіх груп, медыцынскія сёстры Чырвонага Крыжа. У лік пераможцаў увайшла кіраўнік гуртковай працы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Смалявіцкага раёна Кацярына Рабчыкава. Яна стала пераможцам конкурсу ў намінацыі "Лепшы супрацоўнік арганізацыі-партнёра".

Трэба сказаць, што конкурс БТЧК "Лепшы сацыяльны партнёр" праходзіць штогод у рамках праекта "Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі". У конкурсе прымаюць удзел арганізацыі-партнёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іх работнікі, якія ажыццяўляюць супрацоўніцтва і аказваюць падтрымку БТЧК у рамках гуманітарнай дзейнасці.

Дадзены конкурс праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадзян да валанцёрскай дзейнасці як форме актыўнага сацыяльнага ўдзелу ў жыцці грамадства; распаўсюджвання інфармацыі аб паспяховых прыкладах валанцёрскай дзейнасці; развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, якія аказваюць падтрымку сацыяльна-уразлівым катэгорыям грамадзян, прыцягнення да дыялогу і супрацоўніцтва новых удзельнікаў; узмацнення падтрымкі арганізацый-партнёраў і лепшых работнікаў партнёрскіх арганізацый; прыцягнення ўвагі грамадскасці да патрэб і патрэбам сацыяльна-неабароненых катэгорый грамадзян.

У гэты раз дыпломы і падарункі атрымалі тыя людзі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у дзейнасць арганізацыі за гэты год.

Чытаць 5122 разоў Апошняя змена 10.12.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}