АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.12.2019

У Беларусі распрацоўваюць план дзеянняў па стварэнні ўмоў для развіцця эканомікі - Румас

У Беларусі распрацоўваюць асобны план дзеянняў па стварэнні ўмоў для развіцця эканомікі, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У кастрычніку бягучага года кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2020 год. У дакуменце вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада і колькасныя арыенціры. Ад урада патрабуецца выбудаваць паквартальную матрыцу персаніфікаваных задач на 2020 год, якія мабілізуюць усю вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў, а таксама - навацыя гэтага года - зацвердзіць план дзеянняў па стварэнні ўмоў для развіцця эканомікі на сярэднетэрміновы перыяд. Міністэрствам эканомікі распрацаваны адпаведны праект пастановы ўрада", - адзначыў Сяргей Румас.

Пры падрыхтоўцы дакумента перад распрацоўшчыкамі была пастаўлена задача аптымізаваць даводзімыя паказчыкі і максімальна іх кансалідаваць. З улікам гэтага кіраўнік урада папрасіў сёння далажыць, як выканана гэта даручэнне і як сфарміравана матрыца персаніфікаваных задач. "Праект пастановы фактычна з'яўляецца тым каркасам, на які будуць нанізаны задачы і паказчыкі для старшынь гар- і райвыканкамаў, кіраўнікоў арганізацый", - сказаў прэм'ер-міністр.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што пастановай будзе вызначана вычарпальнае кола паказчыкаў, якія могуць быць даведзены да арганізацый. "Іншыя паказчыкі даводзіцца не павінны", - падкрэсліў ён. У цэлым пастанова не прадугледжвае змянення канцэптуальных падыходаў па наборы ключавых паказчыкаў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, традыцыйная эканоміка практычна вычарпала свае рэзервы росту, а далейшае развіццё магчыма толькі пры стварэнні новых вытворчасцей, у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестараў. У матрыцы гэта задача вызначана толькі на рэгіянальным узроўні, таму Сяргей Румас прапанаваў таксама абазначыць такія задачы для галін і кіраўнікоў, якія адказваюць за іх развіццё.

План дзеянняў на 2020 год па стварэнні ўмоў для развіцця эканомікі распрацаваны Міністэрствам эканомікі сумесна з Нацбанкам. Як растлумачыў Сяргей Румас, гэты план уяўляе сабой пералік мерапрыемстваў сістэмнага характару, накіраваных на стварэнне ўмоў для паступальнага развіцця эканомікі на сярэднетэрміновым гарызонце.

Чытаць 5127 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}