АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

20.12.2019

Больш як 20 тыс. чалавек шукалі работу на электронных кірмашах вакансій па ўсёй Беларусі

Усе рэгіёны Беларусі з 20 па 29 лістапада прынялі ўдзел у электронным кірмашы вакансій, арганізаваным на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы. Больш за 20 тыс. чалавек шукалі на гэтым рэсурсе работу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"На адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by дваццаць адзін рэгіён рэспублікі правёў электронныя кірмашы вакансій. У іх прынялі ўдзел 88 наймальнікаў рэспублікі, якія заявілі каля 3 тыс. вакансій.

За гэтыя дні амаль 500 саіскальнікаў у інтэрактыўным рэжыме выйшлі на кантакт з патэнцыяльнымі наймальнікамі. У цэлым электронны рэсурс наведалі больш за 20,5 тыс. чалавек. Самымі актыўнымі наведвальнікамі былі грамадзяне ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў - 37 працэнтаў", - падвялі вынікі ў Мінпрацы і сацабароны.

Усе вакансіі, заяўленыя і не запоўненыя наймальнікамі ў час кірмашу, даступныя для прагляду ў агульнарэспубліканскім банку вакансій www.gsz.gov.by. Гэта значыць яны па-ранейшаму актуальныя для саіскальнікаў.

Правядзенне службамі занятасці электронных кірмашоў вакансій стане пастаяннай формай работы па аказанні грамадзянам садзейнічання ў працаўладкаванні, адзначылі ў міністэрстве.

Чытаць 5175 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}