Наступаюць адны з найбольш любімых святаў дзяцей і дарослых - Новы год і Каляды.
Каб пазбегнуць пажараў і няшчасных выпадкаў ад дзеяння электрычнага току Дзяржэнергагазнагляд нагадвае, што пры правядзенні святочных мерапрыемстваў неабходна выконваць асноўныя патрабаванні электрабяспекі.
Выкарыстоўваць ёлачныя гірлянды толькі заводскага вырабу. На ўпакоўцы павінны быць указаны назва вырабу, яго прызначэнне, тэхнічныя характарыстыкі, фірма-вытворца. Прадукцыя павінна быць сертыфікавана ў РБ. Перавагу неабходна аддаваць электрычным гірляндам з прэабразоўчай прыладай, якія працуюць на паніжанай напрузе (не вышэй 42В). Лідзіруючае месца па практычнасці і эстэтычнасці займаюць святлодыёдныя (LED) гірлянды. Іх перавагамі з'яўляюцца павышаная абарона ад вільгаці, невялікае энергаспажыванне, высокая яркасць, шмат колераў, дынаміка святла. Яны выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр'еры, зручныя ў мантажы. Пры выкарыстанні гірлянд, якія працуюць на напрузе 220В, размяшчайце іх так, каб выключыць дакрананне да іх людзей. Для вонкавай ілюмінацыі неабходна ўжываць герметычныя водаахоўныя гірлянды, падаўжальнікі і разеткі са ступенню абароны не ніжэй IP-54. Электрычныя гірлянды трэба трымаць далей ад дзяцей, адкрытага агню, электранагравальных прыбораў. Дзеці не павінны мець доступ да блокаў кіравання электрагірляндамі, да правадоў і разеткам. Пры выяўленні няспраўнасці гірлянды ў працэсе эксплуатацыі (моцнае награванне правадоў, іскрэнне, з'яўленне паху дыму, узгаранне гірлянды і т.п.) электрагірлянда павінна быць неадкладна адключана. Не пакідайце электрычныя гірлянды ўключанымі ў сетку без нагляду.
Як бачым, захаваць святочны настрой не так ужо і складана, неабходна проста памятаць і выконваць правілы электрабяспекі.