У снежні 2019 года Смалявіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях правёў маніторынгі ўстаноў адукацыі раёна на выкананне патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспекі.
Паколькі на гэты перыяд ва ўсіх установах адукацыі запланаваны масавыя мерапрыемствы, якія прысвечаны да навагодніх святаў, асноўная ўвага пры правядзенні маніторынгаў надавалася пытанням спецыяльнай падрыхтоўкі і ўзроўню ведаў у галіне пажарнай бяспекі персаналу, стану шляхоў эвакуацыі, а таксама наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння на шляхах эвакуацыі і ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў.
Як паказалі вынікі наглядных мерапрыемстваў, у некаторых установах адукацыі персанал не прайшоў падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, а дзверы, якія размешчаны на шляхах эвакуацыі, не маюць магчымасці вольнага адчынення знутры без ключа або засовак, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, можа выклікаць цяжкасць у эвакуацыі людзей. Таксама было выяўлена, што ў асобных выпадках дапускаецца фіксацыя дыманепранікальных дзвярэй на лесвічных клетках у адкрытым становішчы, што пры задымленні дазволіць распаўсюдзіцца небяспечным фактарам пажару за межы паверха.
За невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 артыкула 23.56 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у выглядзе папярэджання або штрафу.