АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.01.2020

У Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце прайшла абласная дабрачынная акцыя «Калядная сустрэча»

У светлыя святыя дні Святак на Стары новы год у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы і інвалідаў прайшла абласная дабрачынная акцыя «Калядная сустрэча».

На сустрэчу з пажылымі людзьмі прыбылі старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская, старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай дамашняй атмасферы, у душэўнай размове за салодкімі святочнымі сталамі. Прадстаўнікі дзяржаўнай улады сумелі стаць на гэты час як бы часткай адной вялікай дружнай сям’і пад дахам гэтага ўтульнага дома, сагрэтага клопатам і ўвагай тых, хто тут працуе і жыве.

Госці звярнуліся да прысутных са словамі віншаванняў, выказалі прадстаўнікам старэйшага пакалення вялікую ўдзячнасць за іх уклад у развіццё краіны, за той жыццёвы шлях, які яны прайшлі, пакінуўшы каштоўны вопыт, які цяжка пераацаніць, і гэта дарагога каштуе. У прамовах быў зроблены акцэнт на тым, што важным прыярытэтным накірункам у сацыяльнай палітыцы дзяржавы з’яўляецца клопат аб пажылых людзях. Органы дзяржаўнай улады робяць усё, каб людзі сталага веку адчувалі гэтую ўвагу штодзённа, штомінутна, каб старасць была добрай і мірнай. У прыклад была пастаўлена дзейнасць Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната, дзе стваораны і падтрымліваюцца выдатныя камфортныя ўмовы пражывання, працуюць два ўрачы, 11 работнікаў сярэдняга медперсаналу, псіхолагі, інструктар, якія гатовы прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну. Дзейнічаюць майстэрні, аматарскія аб’яднанні, дзе кожны можа знайсці сябе ў той творчасці і справе, да якой мае інтарэс. Варта прывсеці такую статыстыку: сярод 260 чалавек у доме-інтэрнаце 80 маюць узрост 80 гадоў і больш, а 22 чалавекі – 90 гадоў і больш. “Мы ўдзяляем вам клопат, увагу, а ваша задача – жыць ў даўгалецці і радавацца жыццю” — так аптымістычна завяршыла сваё выступленне старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамара Красоўская.

У пацвярджэнне таму, што дзяржава праяўляе клопат пра сацыяльныя ўстановы і пра людзей старэйшага пакалення, былі ўручаны каштоўныя падарункі. Дырэктар Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната Валянціна Атрушкевіч з удзячнасцю прыняла ад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама сертыфікат на 20 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а ад Стаўбцоўскага райвыканкама — новы сучасны тэлевізар.

Арганізатары латэрэі “Супер-лато” таксама павіншавалі пажылых людзей з навагоднімі і ражджэственскімі святамі з салодкімі пачастункамі і латэрэйнымі білетамі ў падарунак, пажадаўшы ўдачы і багатага выйгрышу.

Выдатным падарункам для прысутных сталі і канцэртныя нумары ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і выхаванцаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама салістаў Дзяржынскага і Копыльскага тэрытарыяльных цэнтраў, валанцёраў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра г. Слуцка, валанцёраў сярэбранага ўзросту Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра.

На інтэрактыўнай рэтра-пляцоўцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Стаўбцоўскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва члены аб’яднання аматараў народнай песні “Родны кут” паказалі прыгажосць класічных танцаў.

Вельмі дарэчы ў раждждэственнскія дні была калядная праграма фальклорнага гурта “Этна-суполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам выкладчыка Таццянай Падуновай — шчадраванне па ўзору беларускага Палесся з казою, мядзведзем, з песнямі гаспадару, сыну гаспадара, дачцэ гаспадара, з гульнямі, забавамі і карагодамі.

На працягу ўсёй прыемнай радаснай сустрэчы пажылыя людзі маглі падзяліцца сваімі ўражаннямі, успомніць мінулае, парадавацца гэтаму добраму дню. І, канешне ж, паказаць свае таленты. Саліст Аляксандр Карнюшка пад акампанемент гарманіста Часлава Шыдлоўскага выканалі песні.

Быў такі прыгожы прыемны момант свята. 92-гадовая Валянціна Біцель паднесла ў падарунак гасцям звязаныя сваімі рукамі цёплыя шкарпэткі. Гэта знакамітая майстрыца, яе пакой аздоблены найпрыгажэйшымі вязанымі рэчамі, што не адзін раз прыцягвала ўвагу нацыянальнага тэлебачання. Прадстаўнікам улады за такі нечаканы з душой выкананы падарунак захацелася абняць Валянціну Браніславаўну, як родную маці.

На развітанне і госці, і гаспадары пажадалі адзін аднаму новай сустрэчы!

Чытаць 4192 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}