У фестывалі прынялі ўдзел фальклорныя калектывы з Піншчыны, Бабруйшчыны, з Любаньшчыны… А Мінскую вобласць прадставіў народны ансамбль песні “Смаляначка” Смалявіцкага гародскога Дома культуры, мастацкі кіраўнік Андрэй Перадзерый. Атмасфера, якая царыла ў гэты вечар на любаньскай сцэне была надзвычайна святочная і ўрачыстая, і вельмі сімвалічна, што гэтая цёплая сустрэча праходзіла ў Дзень вадохрышча.
Амаль паўгадзіны “Смаляначка” спявала для любаньскіх гледачоў і дарыла сваю творчасць, сваю адметнасць і непаўторнасць, якія ўласцівы толькі тым хто жыве, на шчырай Смалявіцкай зямлі. І, неабходна адзначыць, што менавіта выступленне ансамбля “Смаляначка”, ўспрымалася гледачамі найбольш яскрава, шчодра і ўзрушана. Калектыў унагароджаны дымломам фестывалю і памятным сувенірам.
Завяршыўся фэст своеасаблівым “падведзеннем вынікаў”, дзе ўдзельнікі творчых калектываў абменьваліся вопытам, дзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства і планавалі ўжо новыя кацэртныя нумары на ўжо другім фестывалі народнай творчасці “Калядкі без аглядкі” ў 2021 годзе.