АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.01.2020

У вобласці стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспека - у кожны дом!"

Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх з 20 студзеня па 20 лютага ў Мінскай вобласці, а таксама ва ўсіх кутках Беларусі, ратавальнікі правядуць рэспубліканскую акцыю "Бяспека - у кожны дом!".

Акцыя складаецца з 5 этапаў. Першы пройдзе з 20 па 26 студзеня. Мэтавая аўдыторыя дадзенага этапу – асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Праца будзе праводзіцца на базе наркалагічных дыспансераў, Цэнтраў бяспекі і пажарных аварыйна-выратавальных частак. Мерапрыемствы пройдуць пад адзінай назвай "Цвярозы погляд на бяспеку", якія ўключаць у сябе прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыю фільмаў і заняткі на тэматычных інтэрактыўных пляцоўках. Дапамагаць ратавальнікам будуць супрацоўнікі міліцыі, работнікі аховы здароўя і іншых зацікаўленых арганізацый.

На другім этапе, з 27 студзеня па 2 лютага, у цэнтры ўвагі апынуцца састарэлыя грамадзяне з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Для іх падрыхтавана шырокамаштабнае мерапрыемства "Скарбонка бяспекі", якое пройдзе на базе сельскіх дамоў культуры.

З 3 па 7 лютага пройдзе трэці этап акцыі. Акцэнт будзе зроблены на працоўныя калектывы прадпрыемстваў і санаторыяў. Там правядуць шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх работнікі МНС растлумачаць асноўныя правілы бяспекі, прадэманструюць тэматычныя фільмы, правядуць віктарыны і конкурсы, а таксама разгорнуць працу інтэрактыўных пляцовак. Заключным акордам стане канцэртная праграма, падрыхтаваная пры ўдзеле юных ратавальнікаў-пажарных і работнікаў культуры.

Чацвёрты этап акцыі, з 10 па 14 лютага, пасвяцяць студэнтам ВНУ, ліцэяў і каледжаў. Для іх ратавальнікі будуць выкарыстоўваць самыя сучасныя формы працы.

Заключны этап пачнецца 17 лютага і будзе доўжыцца да 20 лютага. Пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей - адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі. Фінальныя мерапрыемствы будуць прадстаўлены інтэрактыўнымі пляцоўкамі і яркімі канцэртнымі праграмамі.

Чытаць 4191 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}