Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў арганізацыях, на прадпрыемствах, у навучальных установах з мэтай інфармавання, тлумачэння правілаў бяспечных паводзін на дарозе.
Асноўная ўвага будзе нададзена небяспекам, якія падпільноўваюць усіх удзельнікаў дарожнага руху ў зімовы перыяд года, звязаных з пагаршэннем умоў надвор'я (дождж, галалёд, туман, снегапад, перапад тэмператур).
Вадзіцелям будуць дадзены рэкамендацыі і парады, як кіраваць аўтамабілем на слізкіх дарогах, правілы перастраення, абгону, прыпынкі, стаянкі і г.д. Пешаходам нагадаюць аб правілах пераходу праезнай часткі, абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага будзе нададзена растлумачэнню самым юным удзельнікам дарожнага руху правілаў бяспечных паводзін на дарогах. Асобна вартавыя парадку спыняцца на правілах, якія неабходна выконваць ва ўмовах недастатковай бачнасці.
Для таго каб на нашых дарогах быў парадак, кожны ўдзельнік дарожнага руху павінен уносіць свой уклад. Захавання Правілаў дарожнага руху, разуменне асноў бяспечных паводзін і павага да іх, культура на дарозе, узаемапавага – галоўныя складнікі бяспекі на дарогах.