АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.02.2020

План дзяржаўнай стандартызацыі на 2020 год зацверджаны ў Беларусі

План дзяржаўнай стандартызацыі на 2020 год зацверджаны ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

У гэтым годзе прадугледжаны работы па 565 тэмах. Сярод іх - распрацоўка 5 змяненняў да тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза на парфумерна-касметычную прадукцыю, упакоўку, машыны і абсталяванне, змазачныя матэрыялы.

Для розных галін эканомікі будзе распрацавана 455 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ) і змяненняў да іх. З іх 320 будуць гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі стандартамі. Плануецца таксама распрацоўка, перагляд і ўнясенне змяненняў у 43 арганізацыйна-метадычныя і агульнатэхнічныя стандарты. Спецыялісты правядуць праверку навукова-тэхнічнага ўзроўню 62 дзяржаўных стандартаў.

У новых стандартах улічаць дасягненні навукі, новыя рэсурса- і энергазберагальныя, экалагічныя, прагрэсіўныя тэхналогіі. Так, больш як 70 стандартаў пашыраць нарматыўную базу для выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы нізкавольтнага абсталявання, парфумерна-касметычнай прадукцыі, малака і малочнай прадукцыі, нафты, а таксама па электрамагнітнай сумяшчальнасці тэхнічных сродкаў, абмежаванні прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі.

Чытаць 5047 разоў Апошняя змена 03.02.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}