АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

14.02.2020

У Беларусі праводзіцца комплексны маніторынг стану дзяржпрадпрыемстваў - Крутой

У Беларусі праводзіцца комплексны маніторынг стану дзяржаўных прадпрыемстваў, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой на пасяджэнні калегіі Дзяржкаммаёмасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пры рабоце з Сусветным банкам, Міжнародным валютным фондам, у час ацэначных місій, якія праходзяць у нашай краіне, важнейшы блок - гэта дзяржсектар, падзел прадпрыемстваў на стратэгічныя, прадпрыемствы сярэдняга ўзроўню і тыя, што знаходзяцца ў нездавальняючым фінансавым стане", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Гаворачы аб ключавых напрамках работы для Дзяржкаммаёмасці, першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што ўсе яны ўжо абазначаны ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на цяперашнюю пяцігодку, праграме работы ўрада і іншых ключавых дакументах. "У першую чаргу, гэта тэма акцыяніравання ўнітарных прадпрыемстваў, адмена пераважнага права аблвыканкамаў на куплю акцый, паўнацэнны запуск рынку акцый. Другі блок - работа з неплацежаздольнымі арганізацыямі. Агенцтва па кіраванні дрэннымі даўгамі ўжо ёсць у сельскай гаспадарцы, цяпер пастаўлена задача, як гэта маштабіраваць на ўсю краіну", - адзначыў Дзмітрый Крутой. Паводле яго слоў, урад і Нацбанк дамовіліся актывізаваць работу па стварэнні рынку дрэнных даўгоў.

На вышэйшым узроўні хутка адбудзецца абмеркаванне сістэмы карпаратыўнага кіравання. Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, неабходна ацаніць, як выкананы задуманыя мерапрыемствы, як працуюць новыя наглядальныя саветы на прадпрыемствах, за якімі замацаваны ў тым ліку вышэйшыя службовыя асобы.

Акрамя таго, наперадзе падрыхтоўка закона аб дзяржаўных прадпрыемствах, які абазначаны як адзін з галоўных для новага складу парламента.

Першы віцэ-прэм'ер таксама звярнуў увагу на неабходнасць дакладных правіл пры рабоце з інвестарамі. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці планавалася прадаць замежнаму інвестару некалькі стратных сельгаспрадпрыемстваў. Аднак працэдура неабгрунтавана зацягнулася. Гэта сігнал і Нацыянальнаму агенцтву інвестыцый і прыватызацыі, якое адказвае за выбудоўванне работы з інвестарамі, лічыць Дзмітрый Крутой.

Чытаць 4910 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}