АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

21.02.2020

У "Раўбічах" створаны камфортныя ўмовы для спаборніцтваў лыжных акрабатаў - каардынатар ФІС

У "Раўбічах" створаны камфортныя ўмовы для спаборніцтваў лыжных акрабатаў. Такое меркаванне выказаў каардынатар Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (ФІС) Джозеф Фіцджэральд на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню ў Мінску этапу Кубка свету па фрыстайле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізатарамі створаны камфортныя ўмовы для спаборніцтваў лыжных акрабатаў. Гэта датычыцца як падрыхтоўкі схілу, так і ўмоў пражывання. Беларускаму боку ўдалося выканаць галоўны прынцып: пры мінімуме снегу, які неабходны для правядзення стартаў, ён вельмі якасны. Мы давяраем арганізатарам і ўпэўнены, што ўсе каманды выступяць у Мінску з вялікім задавальненнем", - адзначыў каардынатар ФІС.

Этап Кубка свету па фрыстайле пройдзе ў РЦАП "Раўбічы" 22-23 лютага. Вырашальная стадыя спаборніцтваў пачнецца ў суботу ў 19.00. На наступны дзень адбудзецца турнір па сінхронных скачках.

Чытаць 4429 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}