АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.02.2020

Бальніцы і клінікі Беларусі пройдуць акрэдытацыю па стандартах аказання меддапамогі

Бальніцы, клінікі і іншыя медустановы Беларусі пройдуць акрэдытацыю на адпаведнасць базавым стандартам узроўню аказання дапамогі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усе медыцынскія ўстановы пройдуць працэдуру акрэдытацыі на адпаведнасць базавым стандартам. Гэта патрабаванні, якія будуць характарызаваць бяспеку і ўзровень аказання дапамогі. "Калі на гэтым узроўні бяспечна аказваць спецыялізаваную дапамогу немагчыма, установа не будзе акрэдытавана для аказання такога віду дапамогі. Адпаведна, гэта прывядзе да таго, што спецыялізаваная дапамога будзе кансалідавацца ў тых цэнтрах, дзе ёсць усё неабходнае абсталяванне і кадры, якія даюць магчымасць яе аказваць на сучасным бяспечным узроўні", - растлумачыў Уладзімір Каранік.

Напрыклад, неўралагічная дапамога павінна аказвацца там, дзе ёсць магчымасць нейравізуалізацыі, КТ і МРТ, прадоўжыў міністр. Іх адсутнасць не дае магчымасці прымяняць сучасныя методыкі лячэння, якія зніжаюць рызыку інваліднасці і дазваляюць пацыентам аднавіцца паўней. Такую дапамогу сканцэнтруюць у гадзіннай даступнасці ў тых установах, якія па аснашчэнні адпавядаюць неабходнаму ўзроўню.

У Беларусі будуць два віды акрэдытацыі медустаноў: базавая для дзяржустаноў і добраахвотная. Апошнюю змогуць праходзіць і прыватныя медцэнтры. Калі медустанова не пройдзе акрэдытацыю на аказанне пэўных відаў дапамогі, то яна не будзе фінансавацца з дзяржбюджэту.

Сістэма акрэдытацыі пачне стварацца ў бягучым годзе. Плануецца, што ў поўным аб'ёме яна пачне працаваць з 1 студзеня 2023 года.

Чытаць 4796 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}