АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

02.03.2020

3 сакавіка - Міжнародны дзень слыху

02 03 2020 1

Страта слыху - гэта самая распаўсюджаная форма інваліднасці ў свеце, паводле дадзеных СААЗ, у свеце каля 365 мільёнаў чалавек пакутуюць ад глухаты і парушэнні слыху, з іх 32 мільёна - дзеці. Асноўныя прычыны страты слыху або глухаватасці - гэта інфекцыі вуха або ўскладненні пасля перанесеных інфекцыйных захворванняў (адзёру, менінгіту, паратыту, краснухі), уздзеяння шкодных фактараў навакольнага асяроддзя.

Мы ўспрымаем слых, як належнае, часта не задумваючыся пра тое, што ёсць людзі, якім не даступна радасць, пачуць разнастайнасць гукаў навакольнага асяроддзя, чалавечую гаворку. Як прадухіліць развіццё глухаты? Перш за ўсё, гэта ахова здароўя цяжарных жанчын і дзяцей, імунізацыя насельніцтва, захаванне гігіены працы. Важна сачыць за гігіенай вушэй і паводзінамі дзіцяці, пры трапленні ў вушы старонніх прадметаў, неадкладна звяртацца да ўрача.

У мэтах прафілактыкі:

  • раз у паўгода абавязкова наведвайце лекара-отарыналарынголага;
  • даглядайце за вушамі правільна, не ачышчайце органы слыху ад бруду падручнымі сродкамі;
  • своечасовае абследаванне цяжарных жанчын;
  • не слухайце гучную музыку, выкарыстоўвайце індывідуальныя сродкі абароны ад шуму;
  • не слухайце доўга гучную музыку з дапамогай навушнікў-пальчыкаў.

Савет бацькам:

  • сачыце за здароўем дзяцей з самага ранняга ўзросту, важна своечасова правесці вакцынацыю супраць, так званых "дзіцячых" інфекцый, згодна Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак;
  • правесці вакцынацыю дзяўчынак-падлеткаў і маладых жанчын аж да перыяду цяжарнасці - супраць краснухі;
  • арганізуйце правільнае харчаванне дзіцяці;
  • наведвайце з дзіцём лекара-отарыналарынголага, калі хто-небудзь з членаў сям'і пакутуе глухатой.

Прытрымліваючыся гэтых простых рэкамендацыяў, вы зможаце зберагчы свайго дзіця ад пагаршэння слыху.

Чытаць 4727 разоў Апошняя змена 02.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}