Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Міністэрства абароны пачало праверку сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Адпаведнае распараджэнне сёння ўручыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У Клецку разгорнуць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфарміруюць батальён тэрытарыяльных войскаў. Асабовы склад адпрацуе пытанні аховы важных аб'ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, а таксама будзе вырашаць іншыя раптоўна ўзнікаючыя задачы.