АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.03.2020

У Смалявіцкім раёне згарэла дача

09 сакавіка 2020 г. у 23-31 у Цэнтр аператыўнага ўпраўлення Смалявіцкага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні дачнага дома па адрасе: Жодзінскі с/с, в. Лютка, с/т Аўтазаводзец.

Да месца пажару накіраваны 4 адзінкі тэхнікі: па 2 аўтамабіля з г. Смалявічы і г. Жодзіна. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС устаноўлена, што адкрытым полымем гарыць дачны дом, людзей у будынку няма. Пажар быў ліквідаваны, суседнія будынкі не пацярпелі.

На месцы пажару працуе аператыўная група Смалявіцкага РАНС, разгляданая версія ўзнікнення пажару - кароткае замыканне электраправодкі.

МНС нагадвае:

  • не перагружайце электрычныя сеткі, не эксплуатуйце провады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй;
  • забараняецца ўжываць у апаратах абароны электрасетак некалібраваныя плаўкі ўстаўкі (скруткі дроту, "жучкі");
  • не дапускаецца выкарыстанне самаробных і няспраўных электранагравальных прыбораў;
  • не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду;
  • памятайце, што пасля заканчэння тэрміну эксплуатацыі электрапрыбора, які ўказаны ў тэхнічным пашпарце, ён можа быць пажаранебяспечны;
  • у выпадку пажару неадкладна паведамляйце па тэлефоне 101 або 112.
Чытаць 2130 разоў Апошняя змена 11.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}