Поліяміэліт - гэта інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з'яўляюцца вірусы трох тыпаў. Крыніцай інфекцыі з'яўляецца чалавек - хворы ці носьбіт вірусу. Шлях перадачы традыцыйны для кішачнай інфекцыі - праз забруджаныя вірусам рукі, прадметы ўжытку, ежу, ваду, у першыя дні захворвання пры цесным кантакце магчымы і паветрана-кропельным шлях перадачы інфекцыі.
Інкубацыйны перыяд, то ёсць час з моманту інфіцыравання да з'яўлення першых сімптомаў, пры вострым поліяміэліце вагаецца ад 4 да 30 дзён. Найбольш часта гэты перыяд доўжыцца ад 6 да 21 дня. Поліяміэлітам хварэюць дзеці і дарослыя, але часцей дзеці ва ўзросце да 5 гадоў.
Найбольш часта рэгіструецца паралітычная форма захворвання пры якой развіваюцца паралічы, галоўным чынам цягліц канечнасцяў. У перахварэлых фармуецца інваліднасць з-за стойкіх млявых паралічаў, атрафіі цягліц, дэфармацыі канечнасцяў.
Надзейную абарону супраць поліяміэліту гарантуюць толькі прышчэпкі супраць гэтай інфекцыі, якія праводзяцца дзіцячаму насельніцтву ў рамках Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак бясплатна ў лячэбных установах па месцы жыхарства.
Пры здзяйсненні любых турыстычных паездак неабходна выконваць агульныя меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў:
- ужываць толькі тую ежу, у якасці якой вы ўпэўнены;
- ужываць для піцця толькі гарантавана бяспечную ваду і напоі (пітная вада і напоі ў фабрычнай упакоўцы, кіпячоная вада);
- не ўжывайце лёд, прыгатаваны з сырой марской вады;
- мяса, рыба, морапрадукты павінны абавязкова падвяргацца тэрмічнай апрацоўцы;
- пажадана не карыстацца паслугамі мясцовых прадпрыемстваў грамадскага харчавання і не спрабаваць незнаёмыя прадукты, не купляць ежу на рынках і латках, не спрабаваць пачастункі, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі;
- у выпадку неабходнасці набываць прадукты ў фабрычнай упакоўцы ў спецыялізаваных крамах;
- гародніну і садавіну мыць бяспечнай вадой і абліваць кіпенем;
- перад ежай варта заўсёды старанна мыць рукі з мылам;
- пры купанні ў вадаёмах і басейнах не дапускаць траплення вады ў рот.
Калі вы захварэлі неабходна неадкладна звярнуцца за медыцынскай дапамогай.