У 19-22 17 сакавіка ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення Смалявіцкага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні скірды саломы ў полі паблізу в.Арэшнікі Забалоцкага сельсавета.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС устаноўлена, што адкрытым полымем гарыць скірда саломы, памерамі 20х50 м, вышынёй 5 м (100 тон). Салома належыць ТАА "Азярыцкі-агра". Таксама да месца пажару быў накіраваны 1 франтальны пагрузчык ТАА "Азярыцкі-агра".
У выніку пажару агнём знішчана 2,7 тон саломы. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі ТАА "Азярыцкі-агра" выратавана 100 тон саломы. Пацярпелых няма.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаюцца дзве версіі прычыны ўзнікнення пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца; падпал, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.
На месцы пажару працуе следча-аператыўная група.