Матацыкл і мапед - гэта транспарт, які прываблівае да сябе магутнасцю і хуткасцю, аднак, ён утойвае велізарную небяспеку.
Пункт 9.5 ПДР абавязвае і кіроўцу, і пасажыра пры руху на матацыкле і мапедзе быць у зашпіленым моташлеме. Выкарыстанне моташлема дазваляе знізіць колькасць цяжкіх і смяротных траўмаў галавы на 45%.
Пункт 166 абвяшчае аб тым, што ў светлы час сутак павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці), а пункт 181.5 забараняе перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў на заднім сядзенні матацыкла і мапеда.
Пры кіраванні матацыклам неабходна быць уважлівым і разважлівым, трэба ўмела і абдумана карыстацца хуткаснымі магчымасцямі.
Матацыкл, мапед, скутэр павінны быць зарэгістраваны, з выдадзеным дазволам на іх допуск да ўдзелу ў дарожным руху, а таксама застрахаваны ва ўстаноўленым парадку. Кіроўца павінен мець адпаведную катэгорыю для права кіравання такім транспартным сродкам.
З прыходам цёплага надвор'я АДАІ нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Не забывайце аб тым, што ад вашай дысцыпліны і строгага выканання ПДР залежыць ваша бяспека і бяспека навакольных вас людзей. Жадаем шчаслівага шляху, - пракаментавала інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова.