АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.03.2020

Меры для стабільнай работы эканомікі Беларусі на фоне каранавіруса практычна гатовы - Румас

Беларусь не засталася ўбаку ад эканамічнага шторму, выкліканага каранавірусам. З улікам гэтага распрацаваны праект комплексу мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з эпідэміялагічнымі працэсамі ў свеце імкліва мяняецца эканамічная сітуацыя. Бягучы стан спраў у сусветнай эканоміцы ўжо атрымаў трапнае азначэнне "цунамі эканамічнага разбурэння". Беларусь, нягледзячы на кантралюемую абстаноўку па распаўсюджванні каранавіруса, не засталася ўбаку ад эканамічнага шторму", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, некаторыя галіны найбольш залежаць ад бягучых працэсаў і аказаліся ў даволі складанай сітуацыі. Не працуюць традыцыйныя лагістычныя ланцугі, заключаныя кантракты не выконваюцца. "Сітуацыя ўскладняецца тым, што гэты працэс пакуль толькі нарастае і тэрміны аднаўлення няясныя. У такіх умовах бізнес чакае пэўных дзеянняў і падтрымкі і хоча ведаць, чым дзяржава можа дапамагчы, як падставіць плячо, каб не патануць у гэты складаны перыяд", - сказаў прэм'ер-міністр.

Па даручэнні ўрада, Мінэканомікі разам з зацікаўленымі распрацавала і ўнесла пакет мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі. Планавалася правесці пасяджэнне Прэзідыума Саўміна ў аўторак, 31 сакавіка. Разам з тым прапанаваныя меры былі загадзя падрабязна абмеркаваны з шырокім колам удзельнікаў, уключаючы Нацыянальны банк і Адміністрацыю Прэзідэнта. "У цэлым пазіцыі ўдзельнікаў па прапанаваным наборы мер істотна зблізіліся, і мы выйшлі на ўзгодненыя рашэнні. Спрэчных пытанняў практычна не засталося. Улічваючы гэта, вырашылі не зацягваць з абмеркаваннем і правесці пасяджэнне Прэзідыума сёння", - растлумачыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада падзякаваў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўлу Калауру за аператыўныя рашэнні, прынятыя ў крэдытнай сферы. Прэм'ер-міністр прывёў кіраўнікам дзяржорганаў Нацбанк у прыклад, як трэба аператыўна рэагаваць у такой сітуацыі.

Шэраг мер, якія сёння абмяркоўваюцца, будзе патрабаваць адабрэння і прыняцця рашэння кіраўніком дзяржавы. Па выніках пасяджэння плануецца ўнесці адпаведныя прапановы Прэзідэнту.

Чытаць 4796 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}