АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

06.04.2020

«Тата, прышпілі мяне»

Такі быў галоўны лозунг акцыі, якую правялі супрацоўнікі АДАІ Смалявіцкага РАУС сумесна з навучэнцамі СШ №1 г. Смалявічы. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу дарослых да правіл перавозкі дзяцей.

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Дзмітрый Гарадко і інспектар Ірына Стральцова спынялі транспартныя сродкі на трасе Р-53 "Слабада-Навасады" блізу Смалявічаў. А тым часам дзеці трымалі ў руках маляўнічы банэр, які нагадваў кіроўцам аб правілах перавозкі дзяцей, і раздавалі інфармацыйныя ўлёткі.

Інспектары, у сваю чаргу, праводзілі з кіроўцамі прафілактычныя гутаркі і акцэнтавалі ўвагу, што дзіця з'яўляецца самым неабароненым удзельнікам дарожнага руху, і шмат у чым паводзіны дзяцей на дарозе абумоўлены іх успрыманнем дарожнай сітуацыі. Менавіта таму бяспеку дзяцей на дарозе павінны забяспечыць дарослыя. Таксама міліцыянты нагадвалі, што пры перавозцы непаўналетніх машына павінна быць абсталявана аўтакрэслам, бустэрам або спецыяльнай падушкай.

– З чаго ж пачынаецца бяспека дзяцей на дарозе? Зразумела, са своечасовага навучання ўменню арыентавацца ў дарожнай сітуацыі, выхаванню патрэбы быць дысцыплінаваным на вуліцы, абачлівым і асцярожным. Асабісты прыклад - гэта самая даходлівая форма навучання для дзіцяці. Памятайце, калі вы парушаеце правілы, ваш дзіця будзе паступаць так жа, – адзначыла Ірына Стральцова.

Чытаць 2052 разоў Апошняя змена 06.04.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}