АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

08.04.2020

У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тыс. медыкаў

У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тыс. медыкаў. Дзякуючы іх зладжанай рабоце ўдаецца кантраляваць распаўсюджванне інфекцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Ва ўстановах аховы здароўя на сённяшні дзень для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй прадугледжана больш за 7 тыс. месцаў.

Па стане на 8 красавіка ў Беларусі праведзена каля 46 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для тэсціравання задзейнічана 13 лабараторый.

На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. "У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 33 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 77 чалавек.

Новых выпадкаў смерці ад каранавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана.

Чытаць 4842 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}