Адвакаты Беларусі бясплатна кансультуюць медыкаў, якія задзейнічаны ў барацьбе з каронавірусам. Да гэтай акцыі падключыліся і спецыялісты Мінскай вобласці, паведамляе МЛЫН.ВУ.
Паводле інфармацыі старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірыны Смірновай, спіс тых, хто гатовы аказаць дапамогу медыкам, пастаянна папаўняецца. На сённяшні дзень колькасць такіх спецыялістаў налічвае каля ста чалавек.
Уся інфармацыя збіраецца і адпраўляецца ў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў. Як толькі звесткі гатовы, на сайтах Мінскай абласной калегіі адвакатаў і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў публікуецца спіс спецыялістаў з нумарамі тэлефонаў і электроннымі адрасамі.
Дарэчы, юрысты будуць кансультаваць медыкаў па любых пытаннях: пытанні бытавога характару, працоўныя, сямейныя і іншыя.
Варта таксама адзначыць, што бясплатную юрыдычную дапамогу адвакаты аказваюць медыкам з пачатку красавіка.