АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.04.2020

Беларусь заклікала ЕС аператыўна завяршыць працэдуру ўступлення ў сілу візавага пагаднення

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі, высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Субяседнікі абмеркавалі развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, уключаючы сумеснае рэагаванне на наступствы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дыпламаты абмяняліся думкамі аб перспектывах нарошчвання гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Уладзімір Макей заклікаў ЕС аператыўна завяршыць працэдуру ўступлення ў сілу двухбаковых пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі. Бакі абмеркавалі перспектывы падпісання Прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і ЕС, а таксама супрацоўніцтва на пляцоўцы "Усходняга партнёрства", уключаючы падрыхтоўку міністэрскай сустрэчы і саміту "Усходняга партнёрства".

"Жазэп Барэль праінфармаваў, што ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй яго візіт у Беларусь, які планаваўся на канец красавіка, адкладваецца. Субяседнікі дамовіліся ўзгадніць новыя даты візіту на больш познім этапе", - дадалі ў МЗС.

У сваю чаргу ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі нагадалі, што ў ЕС быў створаны пакет падтрымкі для шасці краін "Усходняга партнёрства" на агульную суму 80 млн еўра для неадкладных патрэб у сектары аховы здароўя і 883 мільёны еўра для кароткатэрміновых патрэб у сацыяльна-эканамічнай сферы. "З гэтай падтрымкі Беларусь атрымае больш за 60 млн еўра", - адзначылі ў дыпмісіі.

Намеснік старшыні Еўракамісіі заявіў аб сваёй прыхільнасці да заключэння Прыярытэтаў партнёрства з Беларуссю. "Ён абмеркаваў з міністрам замежных спраў прыхільнасць Беларусі да прадаўжэння дыялогу па правах чалавека і дэмакратыі, а таксама актыўны ўдзел краіны ва "Усходнім партнёрстве" і яе канструктыўную ролю ў рэгіёне", - паведамілі ў прадстаўніцтве.

Чытаць 4535 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}