На Міншчыне працягваюць уладкоўваць помнікі, спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, азеляняць тэрыторыі, паведамляе Беларусь 1.
Максімальна эфектыўна дапамагае працаваць і зваротная сувязь. Так, профільныя ўстановы прымаюць ініцыятывы па добраўпарадкаванні ад мясцовых жыхароў. Напрыклад, у бліжэйшы час пачнуць добраўпарадкоўваць крыніцы ў розных кутках вобласці.
А ў гэтыя дні асаблівую ўвагу надаюць навядзенні парадку каля месцаў пахавання і мемарыялаў, прысвечаных ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя працы плануюць завяршыць у пачатку траўня.