Для забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аўтатранспарту праз чыгуначны пераезд 710 км (вул. Пясчаная, г. Смалявічы) будзе праводзіцца рамонт чыгуначнага шляху на пераездзе.
Чыгуначны пераезд 710 км (вул.Пясчаная, г. Смалявічы) будзе зачынены:
- 6 мая 2020 года з 9.00 да 17.00;
- 7 мая 2020 года з 9.00 да 17.00.
Аб'езд можна ажыццявіць праз чыгуначны пераезд 709 км (вул. Першамайская, г. Смалявічы).