АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

06.05.2020

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў І квартале вырас на 9,8 працэнта

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў першым квартале 2020 года вырас на 9,8 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"За студзень-сакавік 2020 года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання вырас на 9,8 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму больш як $1,4 млрд. Прырост выручкі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў $125,1 млн. Экспарт мяса і мясапрадуктаў вырас на 10,9 працэнта і склаў $239,7 млн, малака і малакапрадуктаў - на 14,8 працэнта ($614,7 млн), бульбы - на 13,3 працэнта ($15,2 млн)", - расказалі ў прэс-службе.

Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у Расію павялічыўся на 4,4 працэнта, у краіны СНД без уліку Расіі - на 24,7 працэнта, краіны Азіі і Акіянііі - у 2,2 раза, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 52,4 працэнта, ЕС - на 54,3 працэнта. "Кітайскі напрамак паказаў рост у 2,4 раза. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года павялічыліся на 41,5 працэнта", - адзначылі ў ведамстве.

Беларускія прадукты харчавання ў студзені-сакавіку 2020 года пастаўляліся ў 83 краіны свету (за той жа перыяд 2019-га - у 72 краіны).

Чытаць 4545 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}