У рамках правядзення месячніка Чырвонага Крыжа, які праходзіць у нашай рэспубліцы з 8 мая па 1 чэрвеня, у Смалявіцкай раённай арганізацыі БТЧК пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Першым запланаваным мерапрыемствам стала ўскладанне кветак да помніка савецкім воінам-вызваліцелям, які размешчаны на цэнтральнай вуліцы горада. Напярэдадні Дня Перамогі валанцёры атрада БТЧК "Добрае сэрца" усклалі кветкі да манумента і ўшанавалі памяць герояў вайны хвілінай маўчання.
Плануецца, што ў дні святкавання Дня Перамогі валанцёры Чырвонага Крыжа акажуць дапамогу ветэранам і вязням вайны. Як сказала старшыня Смалявіцкай раённай арганізацыі БТЧК Галіна Мікалаеўна Графутка, звяртаючыся да валанцёраў, мы павінны не забываць пра тое, якія страты прынесла нам вайна, каб не дапусціць паўтарэння тых страшных падзей, мы павінны памятаць салдат і герояў вайны, бо пакуль мы ўспамінаем, яны будуць жыць сярод нас. Менавіта таму дапамога ветэранам і ўдзельнікам вайны з'яўляецца важным кампанентам у дзейнасці Чырвонага Крыжа.