Паважаныя бацькі і дзеці!
ДУ «Смалявіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» напярэдадні свята «Міжнароднага дня абароны дзяцей» аб'яўляе конкурс дзіцячага малюнка на тэму «Хай заўсёды будзе сонца!».
Свае працы прыносьце або дасылайце да 29 мая 2020 года па адрасе: г. Смалявічы, вул. Савецкая, д. 147, корпус 2, кабінет № 8 (патрабаванні да малюнкаў: пазначаны прозвішча, iмя, iмя па бацьку, узрост, тэлефон (бацькоў) канкурсанта).
Пасля заканчэння конкурсу юных пераможцаў конкурсу чакаюць падарункі!!!
Выстава дзіцячых малюнкаў адбудзецца 1 чэрвеня 2020 года на цэнтральнай плошчы г. Смалявічы.
Запрашаем прыняць удзел! Будзем рады бачыць вашы працы!