АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.06.2020

Мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку парушэнняў ПДР

05.06.2020 АГіМ Смалявіцкага РАУС сумесна з АДАІ Смалявіцкага РАУС правялі сумеснае мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку парушэнняў правілаў дарожнага руху замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Інспектар АГіМ Смалявіцкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Таленбаева Алена Джамартоўна і старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС маёр міліцыі Гарадко Дзмітрый Уладзіміравіч нагадалі замежнікам аб абавязковым выкананні не толькі правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, але іншыя заканадаўчыя акты нашай краіны, сярод якіх існуюць нормы, якія ўстанаўліваюць выкананне правілаў дарожнага руху і хуткаснага рэжыму на аўтадарогах.

Супрацоўнікі Смалявіцкага РАУС акцэнтавалі сваю ўвагу на папярэджанне здзяйснення правапарушэння прадугледжанага артыкулам 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь, як на адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху - кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення, з прычыны таго, што алкаголь з'яўляецца адной з найбольш частых прычын ДТЗ і стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Таксама замежным удзельнікам прафілактычнага мерапрыемства інспектар АГіМ Таленбаева Алена Джамартоўна распавяла пра тое, што, будучы прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь, госці нашай краіны могуць быць падвержаны да высылкі, анулявання наяўнага дазволу на пастаяннае альбо часовае пражыванне, скарачэння тэрміну знаходжання, забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Паважаныя замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паважайце законы краіны Вашага пражывання, памятайце, што парушэнне Вамі заканадаўства можа адлюстравацца на Вашых родных і блізкіх.

Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап'янення або, якi не мае права кіравання, паведаміце ў дзяжурную частку РАУС па тэлефоне 102 (званок бясплатны).

Чытаць 4668 разоў Апошняя змена 05.06.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}