АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.06.2020

Комплекс мерапрыемстваў "Беражыце дзяцей!" пройдзе на тэрыторыі Смалявіцкага раёна

Як паведаміла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова, у мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 10 па 20 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх правядуць комплекс мерапрыемстваў пад дэвізам "Беражыце дзяцей!".

У гэтыя дні будуць праводзіцца заняткі з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. Ім растлумачаць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Таксама інспектары нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў, катанні на роліках, скэйтбордах, роварах, сродках персанальнай мабільнасці.

Акрамя таго, ДАІ зробіць акцэнт на спыненне парушэнняў ПДР дзецьмі-пешаходамі і суправаджаючымі іх дарослымі. Кіроўцы, якія перавозяць непаўналетніх, таксама будуць у поле зроку праваахоўнікаў.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў і нагадвае, што менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей і заклікае, перш за ўсё, на асабістым прыкладзе і з самага ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей навык няўхільнага захавання элементарных правілаў дарожнага руху, тлумачачы ім наступствы ігнаравання, распавядаць і паказваць, як і дзе правільна пераходзіць праезную частку, якія сігналы святлафора для пешаходаў павінны гарэць і куды перад пачаткам руху глядзець, данесці да дзіцяці тыя магчымыя небяспекі, якія можа таіць у сабе праезная частка.

За неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванню непаўналетніх, бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад нашай увагі да іх і пастаяннага кантролю!

Даведка: на тэрыторыі Смалявіцкага раёна за мінулы перыяд 2020 года зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам непаўналетняга пасажыра, які ў выніку ДТЗ атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Чытаць 4272 разоў Апошняя змена 11.06.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}