У шахцёрскай сталіцы з'явілася яшчэ адна славутасць. Сонечныя гадзіны, якія былі зроблены на тэрыторыі касцёла св. Францішка яго настаяцелем - айцом Собеславом і католікамі-прыхаджанамі, асвечаны 29 чэрвеня – у Дзень урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, піша газета "Шахцер".
Апосталы Пётр і Павел асабліва шануюцца як вучні Ісуса Хрыста, якія пасля смерці і ўваскрасення Збавіцеля пачалі прапаведаваць і распаўсюджваць вучэнне Евангелля па ўсім свеце.
Хрысціянскія прапаведнікі Пётр і Павел былі пакараныя ў Рыме падчас кіравання імператара Нерона каля 65 года. Каталіцкая царква лічыць святых апосталаў Пятра і Паўла заснавальнікамі Касцёла, Папу Рымскага - намеснікам Пятра. Паўла называюць апосталам народаў і лічаць першым хрысціянскім тэолагам.
У дзень урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў каталіцкім касцёле св. Францішка ў 18.00 адбылася святочная меса, а пасля яе заканчэння ўсе жадаючыя гараджане мелі магчымасць стаць сведкамі выдатнай падзеі.