АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

08.07.2020

МНС праводзіць маніторынгі ліцэнзіятаў

У чэрвені гэтага года выратавальнікамі Смалявіцкага РАНС быў праведзены маніторынг ТДА "Брандбудпраект", які абслугоўвае ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі на пэўных аб'ектах Смалявіцкага раёна.

Дадзеныя наглядныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на аб'ектах рознай уласнасці, а таксама з мэтай захавання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспекі пры правядзенні тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі і сістэм супрацьдымнай абароны будынкаў.

Маніторынг арганізацыі быў праведзены на аб'екце ДУА "Азярыцкаслабодская сярэдняя школа". Так у дзейнасці ТДА "Брандбудпраект" былі выяўлены наступныя парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы:

  • не забяспечана спраўнасць перадачы паведамленняў ад сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Гэта азначае, што пры ўзнікненні пажару, сігнал аб гэтым не будзе перададзены на пульт дыспетчарызацыі МНС, што можа пацягнуць на больш позняе выяўленне пажару;
  • не праводзіцца інструктаж персаналу аб'екта, а таксама не аказваецца дапамога ў пытаннях правільнага ўтрымання і тэхнічнай эксплуатацыі сістэмы;
  • не падтрымліваецца сістэма працаздольнасці ў спраўным стане. Г.зн. устаноўка пажарнай аўтаматыкі не выконвае ўскладзеных на яе функцый.

Па выніках маніторынгу кіраўніку ТДА "Брандбудпраект" былі ўручаны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Аднак утрымліваць устаноўкі пажарнай аўтаматыкі ў спраўным стане з'яўляецца не толькі абавязкам ліцэнзіятаў - пра гэта павінны задумвацца і кіраўнікі аб'ектаў. Не ажыццяўляючы кантроль за спраўнасцю, за паўнатой тэхнічнага абслугоўвання, кіраўнікі аб'ектаў груба парушаюць патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7, адным з прынцыпаў якога з'яўляецца персанальная адказнасць кіраўніка за належную арганізацыю дзейнасці суб'екта, якая выключае прычыненне шкоды жыццю і здароўю грамадзян. А з непрацаздольнымі ўстаноўкамі пажарнай аўтаматыкі забяспечыць бяспеку грамадзян, якія знаходзяцца ў іх, практычна немагчыма.

Абсталяванне аб'ектаў сістэмамі пажарнай аўтаматыкі не проста патрабаванне "з закона", а сапраўды важны элемент у зніжэнні рызыкі неспрыяльных наступстваў – чалавечых ахвяр, значнага матэрыяльнага ўрону – пры ўзнікненні экстранных сітуацый.

Чытаць 1922 разоў Апошняя змена 08.07.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}