АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

20.07.2020

«Чорныя і белыя»

 

Шахматная школа ў пасёлку Зялёны Бор заўсёды была на высокім узроўні. Нашы землякі: Антон Антонавіч Ксеневіч, Леў Алегавіч Лагашкін, Міхаіл Міхайлавіч Мароз неаднаразова з поспехам выступалі на раённых і абласных спаборніцтвах па шахматах. Вось і сягоння, напярэдадні Міжнароднага дня шахмат, які прайшоў 20 ліпеня 2020 г., Зеленаборскі сельскі Дом культуры сабраў аматараў шахмат і шашак на традыцыйны турнір "Чорныя і белыя". Ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў дзіўнае майстэрства ў гульні ў шахматы паказала дзўчынка, якая прыехала з Санкт-Пецярбурга на лета на радзіму бацькоў 6-гадовая Эвеліна Зайцава. Пераможцам у гэтай узроставай групе стаў Андрэй Глушынскі. У катэгорыі 14+ не было канкурэнтаў у Міхаіла Мароза. А вось сярод шашыстаў разгарнулася неабыякая барацьба. Высокі клас гульні паказалі Сяргей Зубкоў і Рыгор Чарняк. Кампанія "Анега" паклапацілася аб смачных падарунках для ўдзельнікаў турніру, а пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.

Чытаць 4360 разоў Апошняя змена 20.07.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}