Паводле інфармацыі камітэта эканомікі аблвыканкама ў першым паўгоддзі ў сельгасарганізацыях цэнтральнага рэгіёна выраблена прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах на суму 1760,4 млн. рублёў, тэмп росту ў супастаўных цэнах да студзеня-чэрвеня 2019 г. склаў 105,4%.
За гэты ж перыяд вырашчана 260,7 тыс. тон асноўных відаў жывёлы і птушкі, што складае 106,8% да ўзроўню мінулага года. Рэалізавана жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе 247,1 тыс. тон або 107,6%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях надоена 963,7 тыс. тон малака (109,5%), сярэдні надой ад каровы - 2875 кілаграмаў, што на 225 кілаграмаў больш, чым за першыя шэсць месяцаў 2019 г. Рэалізавана 870,1 тыс. тон малака, або 90,3% ад вырабленага.
На 1 ліпеня колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях склала 958,7 тыс. галоў (100,6% да 1 ліпеня 2019 г.), з іх 332,6 тыс.кароў. Павялічылася колькасць свіней і птушкі. Цяпер іх 690,8 тыс. і 16,9 млн. галоў адпаведна. Да ўзроўню шасці месяцаў мінулага года гэта 102,7 і 106,1%.