Сельгаспрадпрыемствы сталічнага рэгіёна разлічваюць завяршыць уборачную да канца бягучага тыдня, паведамляе Белта са спасылкай на камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама.
Усяго ў рэгіёне, па дадзеных на сёння, убрана 92% плошчаў. Намалочана звыш 1,8 млн т збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га.
Па агульным намалоце ў лідарах Слуцкі (151 тыс. т), Капыльскі (145 тыс. т) і Нясвіжскі (140 тыс. т) раёны.
Лепшыя паказчыкі па ўраджайнасці ў Нясвіжскага (67 ц/га), Клецкага (56 ц/га) і Мінскага (55 ц/га) раёнаў.