АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

21.08.2020

З 25 жніўня ўключаем блізкае святло фар!

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у сувязі з пачаткам навучальнага года, Дзяржаўтаінспекцыяй у перыяд часу з 25 жніўня па 5 верасня будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!", - паведаміла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова.

Асноўная мэта мерапрыемства - прафілактыка і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

На тэрыторыі Смалявіцкага раёна з удзелам непаўналетніх адбылося 2 ДТЗ, у выніку якіх 4 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Нагадваем вадзіцелям, што ў перыяд правядзення СКМ прадугледжваецца рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключанымі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (п. 166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь).

Паважаныя бацькі, пастаянна кантралюйце месцазнаходжанне сваіх дзяцей. Не пакідайце іх без нагляду і сачыце, каб дзеці не гулялі паблізу праезнай часткі. Тлумачце, як ім правільна і бяспечна сябе паводзіць у дарожнай сітуацыі.

Кіроўцам, якiя кіруюць транспартнымі сродкамі, неабходна праяўляць асаблівую ўвагу на дваровых тэрыторыях, паблізу школ, пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў.

Чытаць 1535 разоў Апошняя змена 21.08.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}