АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.08.2020

У Беларусі засталося ўбраць менш за 8 працэнтаў плошчы збожжавых

У Беларусі засталося ўбраць менш за 8 працэнтаў плошчы збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 25 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,026 млн га, што складае 92,4 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,5 працэнта плошчы ад плана (334,8 тыс. га), Гродзенскай - 98,4 працэнта (317,5 тыс. га), Мінскай - 97,2 працэнта (475,6 тыс. га), Гомельскай - 97,1 працэнта (331,5 тыс. га), Магілёўскай - 83 працэнты (275,8 тыс. га), Віцебскай - 79,4 працэнта (291,5 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі скошана 9,53 працэнта і 15,7 працэнта плошчы адпаведна.

Усяго па краіне намалочана 7,554 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,3 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,9 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - больш за 1,3 млн т і па больш за 900 тыс. т - у Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Лён выцераблены на 45,4 тыс. га (93,2 працэнта ўборачнай плошчы). Варочанне стужак лёну праведзена на 19,3 тыс. га (42,6 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 2,71 тыс. га, нарыхтавана 8,57 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 770,3 тыс. т сена (76,3 працэнта ад плана), 12,772 млн т сенажу (101,4 працэнта) і 1,014 млн т сіласу (5,29 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 45 працэнтаў ад плана.

Чытаць 3503 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}