АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.08.2020

"Будзь прыкладам свайму дзіцяці!" - 28 жніўня ДАІ правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

"Будзь прыкладам свайму дзіцяці!": пад такім дэвізам у гэтую пятніцу, 28 жніўня, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму пройдуць на тэрыторыі Смалявіцкага раёна і горада Смалявічы.

Здарэнні на дарозе з удзелам дзяцей - праблема, якую, на жаль, не ўдаецца выкараніць. За мінулы перыяд 2020 года ў вобласці зарэгістравана 2 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх 4 непаўналетніх атрымалі цялесныя пашкоджанні. Прычыны, па якіх непаўналетнія трапляюць пад колы аўтамабіляў тыя ж, што і ў дарослых: пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, перад блізка ідучым транспартам, выхад на дарогу з-за перашкоды, якая абмяжоўвае агляд. Ды і чаму прычынам быць іншымі, калі, дарослыя самі, груба парушаючы Правілы дарожнага руху, выхоўваюць у дзіцяці жаданне парушаць устаноўленыя нормы паводзін на дарозе. У выніку - шматгадовыя намаганні школы і органаў унутраных спраў марныя.

Як адзначыла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова, каб выхаваць у дзіцяці павагу да правілаў руху, патрабуецца паўсядзённая бацькоўская ўвага. У такой справе вялікая і першарадная роля асабістага прыкладу. Пра гэта дарослым варта памятаць заўсёды.

Мінімізаваць колькасць дарожных аварый з удзелам непаўналетніх магчыма толькі ў адным выпадку, калі і вадзіцелі, і дзеці будуць адказна ставіцца да захавання Правілаў дарожнага руху і ўзаемна паважаць інтарэсы адзін аднаго.

Так, кожны бацька павінен растлумачыць свайму дзіцяці, у чым складаецца сутнасць ПДР – а гэта захаванне жыцця і здароўя людзей – і чаму важна іх выконваць. Бо так проста паглядзець па баках, перш чым перайсці дарогу; не спяшаючыся і пераканаўшыся ў бяспецы, выйсці з-за прыпаркаванага аўтамабіля; не граць паблізу дарогі, а на спецыяльных пляцоўках; катацца на ровары па веладарожцы, а не па праезнай частцы.

Яшчэ адзін аспект, які патрабуе асвятлення - гэта перавозка дзяцей у аўтамабілі. Бацькам не варта забываць, што ў незалежнасці ад далёкасці падарожжа, зафіксаваць дзіця ў дзіцячым спецыяльным крэсле – святы абавязак кожнага таты ці мамы.

Даведка: Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем: дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да 5 гадоў; дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, — ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў; пры гэтым дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадках, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі таксі.

Чытаць 3305 разоў Апошняя змена 27.08.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}