АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.09.2020

Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі

Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных на 3 верасня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,094 млн га, што складае 95,5 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,1 працэнта плошчаў ад плана (337,1 тыс. га), у Мінскай - таксама 99,1 працэнта (484,9 тыс. га), Гродзенскай - 98,9 працэнта (319 тыс. га), Гомельскай - 97,7 працэнта (333,8 тыс. га), Магілёўскай - 90 працэнтаў (299 тыс. га), Віцебскай - 87,3 працэнта (320,3 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса - па Беларусі ўбрана 23,7 працэнта і 32 працэнты плошчаў. Яравы рапс убраны з 29,7 працэнта плошчаў.

Усяго ў краіне намалочана 7,861 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,9 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.

Лён выцераблены на 46,9 тыс. га (97,2 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 23,5 тыс. га (50 працэнтаў да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 5,99 тыс. га, нарыхтавана 20,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,5 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 794,1 тыс. т сена (78,6 працэнта ад плана), 12,961 млн т сенажу (102,9 працэнта) і 2,038 млн т сіласу (10,63 працэнта). Убрана 10,15 працэнта плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 48,4 працэнта ад плана.

Чытаць 3558 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(1 Галасаваць)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}